Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55384 документов. Показано: 319 за последние 30 дней.

НАН Беларуси озвучила «ТОП-10» результатов деятельности академических ученых за 2023 год   / Нікалаева, Надзея /

Главные достижения академической науки ежегодно определяются по конкурсу.

Источник: Звязда,   04.01.2024
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Прарыўныя вынікі акадэмічнай навукі   / Нікалаева, Надзея /

НАН Беларусі агучыла «ТОП-10» вынікаў дзейнасці акадэмічных вучоных за 2023 год

Источник: Звязда,   04.01.2024
Рубрика: Наука и технологии
Адзін з кампанентаў IT-краіны   / Нікалаева, Надзея /

Стварэнне сеткі рухомай электрасувязі стандарту 5G разгледзелі на Савеце па стратэгічных праектах пры Прэзідэнце Беларусі. Пасяджэнне Савета адбылося ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У яго рабоце прынялі ўдзел вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі, спецыялісты дзяржаўных органаў і профільных арганізацый.

Источник: Звязда,   03.01.2024
Рубрика: Мероприятия НАННаука и технологии
Полюс інтарэсаў   / Нікалаева, Надзея /

Супрацоўнікамі 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі выкананы навуковы паход у маладаследаваны прыбярэжны раён Антарктыды — горны масіў «Горы Канавалава». Навуковыя пробы і ўзоры, матэрыялы і вынікі навуковых даследаванняў дастаўлены на Беларускую антарктычную станцыю «Гара Вячэрняя» ў поўным аб’ёме і будуць перададзены ў НАН Беларусі для далейшага аналізу і вывучэння.

Источник: Звязда,   27.12.2023
Рубрика: Экологическая деятельность
З упэўненасцю, аптымізмам і любоўю да роднай айчыны...   / Нікалаева, Надзея /

У НАН Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу творчых работ, прысвечанага Году міра і стваральнай працы.

Источник: Звязда,   26.12.2023
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
Космас - лакаматыў для стварэння новых матэрыялаў, тэхналогій і новых рашэнняў   / Нікалаева, Надзея /

Айчынная навука сёння самым цесным чынам інтэграваная ў беларускую эканоміку. Восенню 2022 года ў НАН Беларусі рашэннем Бюро Прэзідыума Акадэміі быў створаны кластар «Навукова-вытворчая карпарацыя «Белкосмас». Пра тое, як развіваецца касмічная галіна, як рыхтуюцца да касмічнага палёту беларускія дзяўчаты і чаму для нас так важна быць касмічнай дзяржавай, распавядаюць першы намеснік Старшыні Прэзідума НАН акадэмік Сяргей Чыжык, начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі, намеснік кіраўніка Агенцтва па касмічных даследаваннях, акадэмік Пётр Віцязь і намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці Іван Буча.

Источник: Звязда,   16.12.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Імітацыя палету на Месяц   / Нікалаева, Надзея /

Па інфармацыі ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарата НАН Беларусі, маштабны міжнародны ізаляцыйны навуковы эксперымент «SIRIUS» працягваецца па цяперашні час. У апошнім эксперыменце прымае ўдзел прадстаўніца Беларусі — Вольга Масціцкая (малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі), якая падчас эксперыменту таксама будзе праводзіць пэўныя навуковыя даследаванні ў інтарэсах шэрагу навуковых арганізацый НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   28.11.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Башкартастан зацікаўлены ў супрацоўніцтва ў галіне сельскагаспадарчых, біялагічных і гуманітарных навук   / Нікалаева, Надзея /

НАН Беларусі і Акадэмія навук Рэспублікі Башкартастан у бліжэйшы час вызначаць новыя найбольш рэзультатыўныя напрамкі і праекты навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Такая дамоўленасць дасягнута сёння ў ходзе перагавораў Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Прэзідэнтам Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан Камілем Рамазанавым.

Источник: Звязда,   27.11.2023
Рубрика: Международное сотрудничествоНАН Беларуси
"Сарэбраны" ўзрост: якімі прыярытэтамі кіруецца старэйшае пакаленне?   / Нікалаева, Надзея /

У ліпені — жніўні бягучага года Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў тэлефоннае сацыялагічнае апытанне з мэтай вывучэння грамадскай думкі аб праблемах, якія хвалююць насельніцтва пенсіѐннага ўзросту. Па словах кіраўніка Цэнтра аператыўных даследаванняў Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Аляксандра Бельскага, менавіта стацыянарныя тэлефоны дазваляюць звязацца з гэтай мэтавай аўдыторыяй.

Источник: Звязда,   22.11.2023
Рубрика: Наука и обществоСотрудники НАН
Тэлевізар або газеты і кнігі   / Нікалаева, Надзея /

З мэтай вывучэння грамадскай думкі аб праблемах, якія хвалююць насельніцтва пенсіённага ўзросту, Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў ліпені — жніўні 2023 года было праведзена тэлефоннае апытанне.

Источник: Звязда,   09.11.2023
Рубрика: Наука и общество
Далекі космас - агульны інтарэс   / Нікалаева, Надзея /

НАН Беларусі і Кітайская Нацыянальная Касмічная Адміністрацыя падпісалі Сумесную дэкларацыю аб супрацоўніцтве па Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі. Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і кіраўнік Кітайскай Нацыянальнай Касмічнай Адміністрацыі Чжан Кэцзянь.

Источник: Звязда,   08.11.2023
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничество
Навічкі і "ветэраны"   / Нікалаева, Надзея /

У НАН Беларусі дадзены старт 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі

Источник: Звязда,   31.10.2023
Рубрика: Экологическая деятельность
Сакрэты даўгалецця: генетыка, медыцына ці лад жыцця?   / Нікалаева, Надзея /

Мы ўсе з вамі з’яўляемся носьбітамі ўнікальнай генетычнай інфармацыі. ДНК чалавека можа расказаць пра многае: напрыклад, пра яго схільнасць да развіцця тых ці іншых захворванняў, індывідуальную адчувальнасць да лекавых прэпаратаў, перспектывы спартыўных перамог, наяўнасць неспрыяльных для заняткаў спортам генаў і пра яго псіхаэмацыянальныя асаблівасці. У Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій зрабіць генетычны пашпарт можа абсалютна любы чалавек. Падрабязна распавядае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Павел Марозік.

Источник: Звязда,   21.10.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Тэхналогіі, здольныя змяніць наша жыцце   / Нікалаева, Надзея /

У Нацыянальнай акадэміі навук адкрылася выстаўка-форум ІT-акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі». Ён аб’яднаў каля 50 арганізацый краіны, якія прадставілі ўвазе гасцей больш як 100 сваіх праектаў.

Источник: Звязда,   13.10.2023
Рубрика: Мероприятия НАННаука и технологииСотрудники НАН
Ад сінявокай да СНД: праект, які стаў брэндам   / Нікалаева, Надзея /

18–20 кастрычніка ў Мінску сустрэнуцца найлепшыя маладыя наватары Садружнасці Незалежных Дзяржаў і прэзентуюць свае распрацоўкі на Міжнародным маладзёжным праекце «100 ідэй для СНД». Галоўная яго мэта — фарміраванне ў маладзёжным асяродку дзелавой і інавацыйнай культуры. Свой праект прадставіць і загадчык сектара комплексных даследаванняў мясных прадуктаў аддзела тэхналогій мясных прадуктаў Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Ірына Калтовіч.

Источник: Звязда,   05.10.2023
Рубрика: Мероприятия НАНСотрудники НАНМеждународное сотрудничество
Каб рухаць навуку наперад, вучоны проста абавязаны быць практыкам   / Нікалаева, Надзея /

У дэкана хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Аляксандра Зураева — вельмі паспяховая і навуковая, і адміністрацыйная кар’ера. Таксама ён удзельнічаў у конкурсе «100 ідэй для Беларусі», калі навучаўся ў магістратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і працаваў у лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі. А вясной бягучага года 30-гадовы кандыдат хімічных навук узначаліў факультэт, які сам скончыў адносна нядаўна — у 2015 годзе.

Источник: Звязда,   05.10.2023
Рубрика: НАН Беларуси
Эксперыменты, вопыты, лекцыі, шоу   / Нікалаева, Надзея /

Ці можа празмернае спажыванне бананаў прывесці да ўнутранага апраменьвання? На чым грунтуецца біялагічная фантастыка? Як робяцца астранамічныя адкрыцці? Чаму выраз «тараканы бегаюць у галаве» не пазбаўлены фізіялагічнага тлумачэння? Пра гэта і многое-многае іншае маглі даведацца ўдзельнікі Фестывалю навукі, які прайшоў у Цэнтральным батанічным садзе ўжо пяты раз.

Источник: Звязда,   06.09.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
Ірына Калтовіч: "Вучоны - гэта асоба, незалежна ад таго, мужчына ён, ці жанчына..."   / Нікалаева, Надзея /

Ірына Калтовіч была адзначана стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2022 год); Падзякай Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за плённую работу ў Савеце маладых вучоных НАН Беларусі і высокія дасягненні ў навуковай дзейнасці (2022 год); дыпломам лаўрэата конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2019 год); дыпломам лаўрэата Рэспубліканскага конкурсу, прысвечанага Году навукі, у намінацыі «Найлепшая навуковая праца маладых вучоных» (2017 год); стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам (2013 год); стыпендыямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для адораных навучэнцаў і студэнтаў (у 2007—2009 гадах).

Источник: Звязда,   06.07.2023
Рубрика: Молодежь в наукеНаука и обществоСотрудники НАН
Ірына Калтовіч: Вучоны — гэта асоба, незалежна ад таго, мужчына ён, ці жанчына...   / Нікалаева, Надзея /

У школьныя гады наша гераіня звязвала сваю будучыню толькі з урачэбнай практыкай. І гэта нядзіўна, бо вырасла яна ў медыцынскай сям'і. Маці і сваякі — усе былі звязаныя з гэтай сферай. Часта пасля ўрокаў дзяўчынка сядзела на кушэтцы і глядзела, як матуля вядзе прыём пацыентаў у дыягнастычным цэнтры. Прымярала гэтую ролю на сябе. Але сёння Ірына Калтовіч вядомая зусім іншымі сваімі дасягненнямі. Як навука заняла ўсё яе жыццё без астатку і наколькі ўтульна адчуваюць сябе жанчыны-даследчыцы ў Нацыянальнай акадэміі навук, Ірына расказала ў праекце «Плеяда маладых»...

Источник: Звязда,   05.07.2023
Рубрика: Сотрудники НАНМолодежь в наукеНАН Беларуси
Беларускія палярнікі пашыраюць геаграфію даследаванняў у Антарктыцы   / Нікалаева, Надзея /

З-за складанасцяў з лагістыкай вяртанне даследчыкаў зацягнулася і яны змаглі абняць сваіх родных і блізкіх толькі на мінулым тыдні. Не парушаючы шматгадовую традыцыю, літаральна праз некалькі дзён пасля іх вяртання на радзіму палярнікаў урачыста сустракалі ў Нацыянальнай акадэміі навук. Вітаючы ўдзельнікаў 15-й БАЭ, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір ГУСАКОЎ падкрэсліў, што яны спрацавалі дакладна, зладжана і рэзультатыўна, паспяхова выканалі ўсе ўскладзеныя на іх абавязацельствы.

Источник: Звязда,   21.06.2023
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
У НАН адбудзецца ўрачыстая сустрэча ўдзельнікаў 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі   / Нікалаева, Надзея /

19 чэрвеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі збяруцца палярнікі — удзельнікі апошняй, 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі, а таксама беларускіх антарктычных экспедыцый папярэдніх гадоў, супрацоўнікі арганізацый аддзяленняў біялагічных навук, фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, якія задзейнічаны ў антарктычнай тэматыцы, кіраўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі і маладыя вучоныя.

Источник: Звязда,   17.06.2023
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Наша біятэхналагічная будучыня   / Нікалаева, Надзея /

Дзякуючы навуковым прарывам у свеце біятэхналогій за апошняе дзесяцігоддзе яны па інвестыцыйнай прыцягальнасці даганяюць ІТ-індустрыю. У Беларусі біятэхналагічная галіна таксама інтэнсіўна развіваецца. Пра гэта расказала журналістам на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі» Эмілія Каламец.

Источник: Звязда,   09.06.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Пытанні кніжнай культуры абмяркуюць філолагі, культуролагі, псіхолагі, кнігазнаўцы і выдаўцы   / Нікалаева, Надзея /

24-25 мая ў Брэсце адбудзецца VII міжнародная навуковая канферэнцыя «Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў», якая традыцыйна праводзіцца Міжнароднай асацыяцыяй акадэмій навук (МААН) і яе навуковым саветам па кніжнай культуры, кнігавыданні і бібліятэках. Арганізатарамі міжнароднага форуму выступілі НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Расійская акадэмія навук, Федэральная дзяржаўная ўстанова «Навуковы і выдавецкі цэнтр «Навука» Расійскай акадэміі навук».

Источник: Звязда,   20.05.2023
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАН
Ідэі, практычныя задачы і планы на будучыню   / Нікалаева, Надзея /

Унікальнай падзеяй назваў Кангрэс маладых вучоных Беларусі і Расіі дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Мерапрыемства аб'яднала каля 500 маладых даследчыкаў з навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў дзвюх краін — прадстаўнікоў Нацыянальнага даследчага цэнтра «Курчатаўскі інстытут», Расійскай акадэміі навук і шэрагу яе рэгіянальных навуковых цэнтраў, аддзяленняў і інстытутаў, а таксама Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзясяткаў вядучых ВНУ і навукова-даследчых інстытутаў нашай краіны.

Источник: Звязда,   31.03.2023
Рубрика: Мероприятия НАНМеждународное сотрудничество
Чытацкі вопыт і густ   / Нікалаева, Надзея /

Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў 22 сакавіка аператыўнае анлайн-апытанне наведвальнікаў XXХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Падчас даследавання выяўляліся найбольш перспектыўныя варыянты прасоўвання выстаўкі, вывучаліся меркаванні і ацэнкі па пытаннях яе арганізацыі, а таксама чытацкія перавагі яе наведвальнікаў.

Источник: Звязда,   24.03.2023
Рубрика: Наука и общество
Кандыдаты навук у Беларусі "старэюць"   / Нікалаева, Надзея /

У 2022 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія (ВАК) прысудзіла навуковую ступень 356 саіскальнікам: ступень доктара навук атрымалі 48 чалавек, кандыдата навук — 308. Для параўнання: у папярэднім годзе было абаронена 40 доктарскіх і 347 кандыдацкіх. У арганізацыях Міністэрства адукацыі было выканана 167 дысертацый (гэта 46,9 працэнта ад паспяхова абароненых), у арганізацыях Міністэрства аховы здароўя — 75 работ (21 працэнт), у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 49 (амаль 14 працэнтаў).

Источник: Звязда,   21.03.2023
Рубрика: Организация науки
Станіслаў Юрэцкі: Шанц узначаліць навуковую ўстанову— гэта выклік самому сабе   / Нікалаева, Надзея /

Аб прывабнасці прафесіі вучонага для беларускай моладзі і сістэме падтрымкі маладых талентаў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - гутарка са старшынёй Савета маладых вучоных Акадэміі навук, дырэктарам Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, кандыдатам гістарычных навук Станіславам Юрэцкім.

Источник: Звязда,   16.03.2023
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН Беларуси
Краіна з высокім інтэлектам   / Нікалаева, Надзея /

Да 100 наведвальнікаў у хвіліну фіксавалі на ўваходзе на выстаўку «Беларусь інтэлектуальная», калі яна праходзіла ў сталічным выставачным комплексе «БелЭкспа». Пра гэта расказаў журналістам дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Ганчароў.

Источник: Звязда,   15.03.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
«Плеяда маладых». Станіслаў Юрэцкі: Шанц узначаліць навуковую ўстанову — гэта выклік самому сабе   / Нікалаева, Надзея /

Аб прывабнасці прафесіі вучонага для беларускай моладзі і сістэме падтрымкі маладых талентаў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі мы гутарым са старшынёй Савета маладых вучоных Акадэміі навук, дырэктарам Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, кандыдатам гістарычных навук Станіславам Юрэцкім.

Источник: Звязда,   15.03.2023
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН БеларусиНАН Беларуси
Сталі вядомыя імёны пераможцаў анлайн-галасавання рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»   / Нікалаева, Надзея /

Праект «100 ідэй для Беларусі» рэалізуецца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, НАН Беларусі ў мэтах актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі.

Источник: Звязда,   12.03.2023
Рубрика: Молодежь в наукеНАН Беларуси
Візітную картку дзяржавы абновяць   / Нікалаева, Надзея /

Навукоўцы БДУ ўвайшлі ў склад рэдкалегіі па перавыданні Нацыянальнага атласа Беларусі. Узначаліў яе старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда,   02.03.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Наш інтэлектуальны набытак   / Нікалаева, Надзея /

129 аўтарскіх распрацовак у 10 намінацыях былі прадстаўлены ў гранд-фінале Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Напрыклад, маладая вучоная-даследчык з Акадэміі навук Вікторыя Шумская стала пераможцай конкурсу з распрацоўкай новай сістэмы ачысткі азотных угнаенняў ад вуглякіслага газу.

Источник: Звязда,   01.03.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Філасофія, маральныя каштоўнасці і гістарычная памяць   / Нікалаева, Надзея /

Беларуская мова павінна выступаць сродкам кансалідацыі нацыі. Важна сфарміраваць стаўленне нашых грамадзян да нацыянальнай мовы як да найважнейшага атрыбута дзяржаўнасці і самастойнасці. У гэтым упэўнены дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Источник: Звязда,   21.02.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
"Абед - бомба! З'ела ўсё"   / Нікалаева, Надзея /

Харчаванне ў школах павінна быць не толькі здаровае, але і смачнае. У школьнікаў павінен быць выбар страў, і тады ніхто з іх не будзе адмаўляцца ад гарачага абеду. Гэта аксіёма, якую пацвярджаюць першыя вынікі пілотнага праекта, што стартаваў у краіне ў студзені і ахапіў 21 установу адукацыі: па тры — у кожнай вобласці і тры — у сталіцы. Пілотны праект па арганізацыі харчавання школьнікаў мае сваю спецыфіку. Ён старанна прапрацоўваўся са спецыялістамі з НПЦ па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Звязда,   09.02.2023
Рубрика: НАН Беларуси
"І гэта ўсё зрабілі МЫ!"   / Нікалаева, Надзея /

«Выстаўка «Беларусь інтэлектуальная» паказала, што наша краіна знаходзіцца на высокім інтэлектуальным узроўні. Плануецца таксама стварыць яе віртуальную версію, паведамляе намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык.

Источник: Звязда,   01.02.2023
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
На вяршыні "даследчага Алімпу"   / Нікалаева, Надзея /

Апошнім часам навука сутыкаецца са шматлікімі новымі выклікамі: пандэмія, змяненне клімату, якое цягне змяненне ўмоў вядзення сельскай гаспадаркі, санкцыйны ціск на эканоміку. Сусветная эканоміка становіцца іншай. Адбываецца разбурэнне існуючага светапарадку, абвастрэнне супрацьстаяння паміж найбуйнейшымі эканомікамі. Сёння на першы план выходзіць праблематыка стварэння бяспекі, у тым ліку гуманітарнай. Пра тое, як акадэмічным вучоным удаецца трымаць руку на пульсе, расказаў старшыня прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда,   28.01.2023
Рубрика: Сотрудники НАНОрганизация науки
Кіраўнік НАН Уладзімір Гусакоў — пра тэхналагічную незалежнасць і фінансавую эфектыўнасць   / Нікалаева, Надзея /

Сусветная эканоміка становіцца іншай. Адбываецца разбурэнне існуючага светапарадку, абвастрэнне супрацьстаяння паміж найбуйнейшымі эканомікамі. Сёння на першы план выходзіць праблематыка стварэння бяспекі, у тым ліку гуманітарнай. Пра тое, як акадэмічным вучоным удаецца трымаць руку на пульсе, старшыня прэзідыума акадэмік Уладзімір ГУСАКОЎ расказаў у інтэрв’ю журналісту «Звязды».

Источник: Звязда,   27.01.2023
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Ім рухаць навуку наперад   / Нікалаева, Надзея /

Другі нанаспадарожнік плануюць запусціць сёлета ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Немалаважна, што з дапамогай нанаспадарожніка ў БДУ вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў для касмічнай галіны і паралельна развіваецца актуальны навуковы кірунак. Пазнаёміцца бліжэй з універсітэцкай распрацоўкай можна на выставе «Беларусь інтэлектуальная», работу якой працягнулі да канца бягучага тыдня. Увогуле, у «Прасторы маладзёжных ініцыятыў» на выстаўцы прадстаўлена вельмі шмат універсітэцкіх распрацовак. Якія ёсць перспектывы для развіцця кар'еры моладзі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, расказаў старшыня Савета маладых вучоных Аддзялення аграрных навук НАН, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі Максім Кучвальскі.

Источник: Звязда,   26.01.2023
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНОрганизация науки
Клетачная тэрапія для перамогі над ракам   / Нікалаева, Надзея /

Навукоўцы БДУ працуюць над тэхналогіяй атрымання рэкамбінантных бялкоў чалавека для прымянення іх у клетачнай тэрапіі ў барацьбе з ракам і аўтаімуннымі захворваннямі. Бялкі плануецца выкарыстоўваць у Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   21.01.2023
Рубрика: Наука и технологии
Ад космасу да патрыятычнага выхавання   / Нікалаева, Надзея /

Выстаўка «Беларусь інтэлектуальная» пройдзе ў Нацыянальны выставачным цэнтры «БелЭкспа» з 20 да 22 студзеня. У выхадныя дні яе змогуць наведаць не толькі мінчане, але і жыхары з іншых рэгіёнаў краіны, студэнты, школьнікі і ўвогуле ўсе, хто захапляецца навукай. Там будзе, што паглядзець і чаму здзівіцца, запэўнівае першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык.

Источник: Звязда,   18.01.2023
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и технологии
Народны ўрач стаў вучоным года НАН Беларусі   / Нікалаева, Надзея /

Прэзідыум НАН Беларусі 13 студзеня зацвердзіў вынікі конкурсу «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 2022», праведзенага Камісіяй экспертаў, і прыняў рашэнне прысвоіць званне «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 2022» загадчыку кафедры інфекцыйных захворванняў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, доктару медыцынскіх навук, члену-карэспандэнту НАН Ігару Карпаву.

Источник: Звязда,   14.01.2023
Рубрика: Сотрудники НАНОрганизация науки
Вакцыны і звышгукавыя лятальныя апараты...   / Нікалаева, Надзея /

Вызначаны ТОП-10 вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2022 год.

Источник: Звязда,   12.01.2023
Рубрика: НАН Беларуси
Ці зоймуць месца хваёвых лясоў дубровы?   / Нікалаева, Надзея /

Пра тое, якія задачы вырашаюць дэндрахраналагічныя даследаванні, наколькі каштоўную інфармацыю можна з іх дапамогай атрымаць і ў якіх сферах яе выкарыстоўваць, расказалі загадчык лабараторыі праблем экалогіі лесу і дэндрахраналогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі, кандыдат біялагічных навук Аляксандр Пугачэўскі і навуковы супрацоўнік той жа лабараторыі Наталля Кныш.

Источник: Звязда,   29.12.2022
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Лабараторыя на чыпе і бяспека ў лічбавым свеце   / Нікалаева, Надзея /

Прысвяціць свой выхадны дзень самаразвіццю — дарагога варта. Менавіта гэтым і займаліся ўдзельнікі Форуму навукі і бізнесу «Інавацыйны шторм», які прайшоў у сталіцы ўжо чацвёрты раз. Квантавыя камп’ютары і сферы іх прымянення, тэндэнцыі ў сферы ІT-распрацоўкі, тэхналогіі ў барацьбе з вірусамі і імунітэт, паглыбленне ў нанасвет, сакрэты паспяховай самапрэзентацыі, сістэма «Бяспечны горад» — усе гэтыя тэмы аказаліся ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў чацвёртага па ліку «Інавацыйнага шторму», распавядае Анастасія ХАБАРАВА, спецыяліст у галіне нанатэхналогій, супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену НАН Беларусі, арганізатар Фестывалю навукі.

Источник: Звязда,   24.12.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Першым касманаўтам ад Беларусі будзе дзяўчына   / Нікалаева, Надзея /

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў расказаў журналістам аб беларускіх кандыдатах для палёту ў космас.

Источник: Звязда,   24.12.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Візітка краіны   / Нікалаева, Надзея /

Электронную "Беларускую энцыклапедыю" ствараюць у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дзеля гэтага год назад па ініцыятыве старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі быў створаны Цэнтр энцыклапедычных выданняў. Узначаліла яго Соф'я Пятроўна Самуэль.

Источник: Звязда,   14.12.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоЦНБ НАН Беларуси
100 гадоў выкладання беларускай літаратуры   / Нікалаева, Надзея /

У БДУ стартуе цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю выкладання беларускай літаратуры ў ВНУ. Менавіта 1922 год паклаў пачатак вывучэнню новага прадмета ў сценах БДУ. Курс гісторыі беларускай літаратуры распрацавалі выбітныя людзі эпохі: пісьменнік Якуб Колас, акадэмік АН БССР Іван Замоцін, прафесары Яўген Барычэўскі, Міхаіл Піятуховіч і інш.

Источник: Звязда,   10.12.2022
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Убачыць свае магчымасці   / Нікалаева, Надзея /

Спіс ініцыятыў, якія прапанавалі студэнты беларускіх ВНУ, можна працягваць доўга. І гэта найлепшы адказ на пытанне: а якая яна, сучасная моладзь? Не адстаюць ад студэнтаў па сваёй актыўнасці і маладыя даследчыкі з Нацыянальнай акадэміі навук. Асноўным рухавіком маладзёжнай палітыкі тут выступае Савет маладых вучоных. У яго складзе — практычна кожны чацвёрты навуковы работнік акадэміі. Як расказаў старшыня Савета маладых вучоных дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі, у маі бягучага года ў сценах акадэміі адбыўся ўжо трэці рэспубліканскі форум навуковай моладзі «Шлях у навуку».

Источник: Звязда,   01.12.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
Формула "ідэальнай ежы"   / Нікалаева, Надзея /

Персаналізаванае харчаванне — гэта сучасныя рэаліі, міф, даніна модзе ці ўсё ж такі жыццёвая неабходнасць? Паразважаць над гэтымі пытаннямі было прапанавана ўдзельнікам Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання, які прайшоў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асноўная мэта яго дзейнасці — выпрацоўка нацыянальнай стратэгіі па паўнацэнным і бяспечным харчаванні насельніцтва краіны. Яго ўдзельнікі вызначаюць прыярытэтныя напрамкі навуковых распрацовак у гэтай сферы. Узначальвае Міжведамасны каардынацыйны савет па праблемах харчавання старшыня прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда,   26.11.2022
Рубрика: Мероприятия НАНСотрудники НАННаука и общество
Дастойны адказ сучасным выклікам і пагрозам   / Нікалаева, Надзея /

«Гісторыя Беларусі у многім ваенная. Асаблівае месца ў ёй займаюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якая тым ці іншым чынам закранула літаральна кожную сям'ю. Невыпадкова памяць аб гэтай трагічнай старонцы нашай гісторыі з'яўляецца фактарам кансалідацыі беларускага грамадства. Гэта гістарычная падзея прысутнічае ў калектыўнай памяці беларускага народа, з'яўляецца падмуркам для нацыянальнай самасвядомасці». Такую думку выказала старшы навуковы супрацоўнік цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Марына Краснова падчас прэзентацыі абноўленага вучэбна-метадычнага комплексу «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Источник: Звязда,   15.11.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
1 2   3   4   5   6